ТОК | TALK

ТОК | TALK

@tok_talk · 41K subscribers · 2,069 videos · Ukrainian

Гэта канал інтэрв'ю «Ток» @TOK_talk з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх! Это канал интервью «Ток» @TOK_talk с изве…

Episodes

2:10:00

Як разграмілі клінікі «Новы зрок»: роля сына Абельскай і экс-сілавіка з ГУБАЗіК / КАЎРЫГІН ў ТОК

65K views · 1d ago · 2:10:00

Калі ласка, ПАДТРЫМАЙЦЕ ТОК рублём У новым выпуску ТОК стваральнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін раскрывае невядомыя дэталі таго, як у яго адціскалі бізнэс у Мінску, як да гэтага датычныя Дзмітрый Абельскі і некалі высокапастаўлены сілавік, губазікавец Уладзімір Ціхіня. Гаворыць пра суседства з Віктарам Шэйманам і пра тое, як атрымаў участак у элітным Тарасаве. Дзеліцца неверагоднымі дэталямі хрышчэння сыноў у Ватыкане.

Topics: вырвана з кантэксту · як апынуўся ў Беларусі · як пачынаўся «Новы зрок» · як зарабіў першыя грошы · пра нападкі на бізнэс · як працаваў «Новы зрок» у 2022 годзе

1:18:47

Пасля разносу ад Лукашэнкі захварэў і знік важны чыноўнік: загадкавая драма | ЛОЙКА і РОЎДА — ТОК

92K views · 1w ago · 1:18:47

Падтрымайце ТОК – будзьце з намі У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем лёс Віцебшчыны і кіраўніка вобласці, які раптоўна знік пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Разбіраемся, дзеля чаго алігарху Вераб’ю прыватнае народнае апалчэнне. Гаворым пра Ліцэй БДУ і пра тое, чаму насамрэч яго перайменавалі ў Ліцэй імя Дзяржынскага, а таксама пра дзіўныя справы ў Акадэміі навук.

Topics: вырвана з кантэксту · што стала з Рагожнікам пасля сустрэчы з Лукашэнкам · каму Лукашэнка збіраецца раздаць зямлю на Віцебшчыне · што за апалчэнне ў алігарха Вераб’я · што адбываецца з Ліцэем БДУ · чаму бацькі змагаюцца з указам No304, які змяніў правілы дабрачынных збораў

1:27:03

Лукашэнка зладзіў мітусню ў Генштабе, а Ціханоўскі зноў хаміць | Лойка і Роўда — ТОК

91K views · 4w ago · 1:27:03

ЗАПІСВАЙЦЕСЯ на новы бясплатны анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад «Нацыі лідараў» ПАДТРЫМАЦЬ ТОК Праз PayPal Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron) ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста

Topics: вырвана з кантэксту · чаму Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі · цікавае прызначэнне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю · новы набор на бясплатны анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад Nation of Leaders · што змяніў гучны ўказ Лукашэнкі для дабрачынных збораў · соль у рэзананснай гісторыі з кватэрай для мамы трайнят

1:22:56

Куды схавалі Колю Лукашэнку і чаму нервуецца яго бацька | Лойка і Роўда – ТОК

106K views · 1mo ago · 1:22:56

Шукайце трымеры і фены WAHL у анлайн і афлайн-крамах у Польшчы, Беларусі, Літве і па ўсім свеце! У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, барацьбу ўладаў з казіно і інтарэсы сям’і Лукашэнкі, а таксама засілле аўто ў дварах. Спрачаемся пра скандальныя калготы Conte і гаворым пра тое, чаму ўвядзенне надгляду дзяцей у школах так раззлавала бацькоў.

Topics: вырвана з кантэксту · што трэба разумець пра новыя вызваленні палітвязняў · пра паездку Пачобута ў Беларусь · што за новыя дэвайсы WAHL для жанчын · чаму Лукашэнка абурыўся казіно і пры чым тут яго сям’я · дзе служыць Мікалай Лукашэнка?

1:32:27

«Я ніколі не вярнуся ў Беларусь!» КАВЕРЫН пра палітыку, свае памылкі і працу на БТ | ТОК

119K views · 1mo ago · 1:32:27

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК Герой новай вялікай гутаркі ТОК – Канстанцін Каверын, вядоўца ранішняга шоў «Обычное утро», а некалі – вядоўца шоў «Утро в большом городе» на радыё Unistar і дыктар футбольнага клуба БАТЭ. У вялікай размове – пра тое, як моцна змяніліся яго погляды і каштоўнасці за гады ў эміграцыі. Пра герояў і антыгерояў, пра палітыку, пра «Обычное утро» з Марынай Ментусавай, пра культуру адмены, пра выхаванне дачкі і новыя перажыванні.

Topics: вырвана з кантэксту · пра тых, хто з’ехаў і хто застаўся · чаму не вернецца ў Беларусь · пра Менск і Варшаву · пра ўзровень жыцця · чаму з’ехаў з Беларусі

1:17:22

Новы скандал з Ціханоўскім: дзіўныя крыўды і жорсткі адказ | Лойка і Роўда – ТОК

99K views · 2mo ago · 1:17:22

ЗАПІСВАЙЦЕСЯ на бясплатны анлайн-курс «Майстэрства зносін» ад «Нацыі лідараў» У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і эканамічная аглядальніца Вольга Лойка разбіраюць заявы міністра адукацыі і рэжым у школах, абмяркоўваюць прыезд у Беларусь дэлегацыі з Афганістана, сустрэчу Лукашэнкі з бізнэсоўцамі і важную праблему ў сістэме аховы здароўя, а таксама гучныя пагрозы з боку Сяргея Ціханоўскага.

Topics: абвесткі · разбіраем заявы міністра адукацыі Іванца · што будзе з рэпетытарамі · арфаграфічны рэжым у школах · што з прыватнай адукацыяй · навошта талібы прыехалі ў Беларусь

1:20:34

Важнае рашэнне Лукашэнкі: чаму беларусы ўсё роўна незадаволеныя | Лойка і Роўда — ТОК

74K views · 2mo ago · 1:20:34

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем нашумелы крэдыт пад 1%, змены ў выплаце дэкрэтных, адпраўку ў акопы работнікаў сельскай гаспадаркі, наступствы ўдараў па Wildberries, скандал з запраўкамі «Беларусьнафта», а таксама канферэнцыю «Новая Беларусь». Згадваем і фільм «Калабок», які не ўзгадняе Мінкульт.

Topics: вырвана з кантэксту · маладых мам пачулі: што будзе з выплатамі · для каго стварылі крэдыт пад 1% · перспектывы «Сілаў спецыяльных сельскагаспадарчых аперацый» · якая сітуацыя з Wildberries · галоўныя высновы з канферэнцыі «Новая Беларусь»

2:25:54

Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын і даходы сям'і Лукашэнкі | Эканаміст Леў Львоўскі ў ТОК

87K views · 3mo ago · 2:25:54

ЗАМАЎЛЯЙЦЕ КНІГІ ў выдавецтве «Гутэнберг» Госць новага выпуску ТОК – вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар цэнтра BEROC Леў Львоўскі. У вялікай размове – пра тое, што адбываецца ў эканоміцы Беларусі, стан прадпрыемстваў-гігантаў, а таксама пра зрухі ў дэмаграфіі, якія могуць змяніць наша жыццё. Леў тлумачыць, чаму ўзляцелі цэны на нерухомасць і ацэньвае ролю беларускіх НПЗ і перспектывы атамнай энергетыкі.

Topics: вырвана з кантэксту · эканоміка залежыць ад аднаго фактара · як на Беларусь паўплывае спыненне вайны · што адбываецца на заводах МАЗ, МТЗ, БМЗ, БелАЗ, МЗКТ · НАВІНКІ КНІГ ад выдавецтва «Гутэнберг» · ці можа здарыцца калапс

1:20:44

Узбекі цярпець не сталі: за іх ёсць каму заступіцца! Чым скончыўся скандал? Лойка і Роўда – ТОК

84K views · 3mo ago · 1:20:44

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прыезд узбекаў у Беларусь на працу, вяртанне легендарнай чыноўніцы Надзеі Каткавец у абойму, мэсэдж расейскага мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі заходнім элітам, шлях Колі Лукашэнкі і атаку Азаронка і Гігіна на ўсё беларускае.

Topics: вырвана з кантэксту · што паказала сітуацыя з прыездам узбекаў у Беларусь на працу · чаму ў Віцебскай вобласці не хапае працоўных рук · чаму Лукашэнка вярнуў Надзею Каткавец · што сабой уяўляў БНБК пры Каткавец · Лукашэнка дабраўся да аграхолдынгу «Купалаўскае»

1:09:01

Нечаканыя кампліменты Лукашэнку: чым ён здзівіў і сваіх, і чужых | Лойка і Роўда – ТОК

57K views · 4mo ago · 1:09:01

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем ультыматум Лукашэнку, бяду з беларускім аўтобусам, нябачную акупацыю Беларусі праз Big Tech, а таксама гісторыю таленавітага хлопчыка з Вілейкі, з-за якой чыноўнікам мусіць быць сорамна.

Topics: вырвана з кантэксту · што паказаў ультыматум Лукашэнку · што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі · што з рэтранслятарамі і ці ёсць пагроза беларускім НПЗ · хто па-ранейшаму ездзіць у Крым · бяда з беларускім аўтобусам

1:59:20

Што адбываецца ў беларускай медыцыне: праблемы, пра якія маўчаць усе / Лойка і Роўда – ТОК

63K views · 4mo ago · 1:59:20

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму беларусы едуць у Крым і як ставяцца да расіян у Беларусі, ці насамрэч нашы людзі кепска працуюць, як лічыць кіраўніца «Камволя». І разам з доктарам Станіславам Салаўём разбіраем рэальны стан медыцыны ў краіне.

Topics: вырвана з кантэксту · што азначае прыезд Мазепіна ў Мінск · беларусы кепска працуюць? · колькі працуюць у развітых краінах · беларусам прапануюць адпачыць у Крыме · расіяне рвуцца ў Беларусь?

2:03:56

Пра ўладу і пратэсты, Лукашэнку і Ціханоўскую, Бабарыку і Статкевіча | Мікола Дзядок у ТОК

52K views · 4mo ago · 2:03:56

Канал Міколы У новым выпуску ТОК размаўляем з блогерам, палітычным аналітыкам Міколам Дзядком. У мінулым – лідарам анархісцкага руху. У вялікай размове Мікола распавядае пра ўласныя погляды і тлумачыць, як трэба змяняць сістэму. Гаворыць пра сутнасць «левай ідэі» і чаму сам цяпер не верыць у ідэалогіі, ацэньвае Леніна, тлумачыць стаўленне да Ціханоўскай, Статкевіча і Бабарыкі, а таксама рэзка крытыкуе «культуру адмены» і адказвае тым, хто «ў белым паліто».

Topics: вырвана з кантэксту · пра бацьку і погляды · як загаварыў па-беларуску пад уплывам сукамерніка · як прыйшоў у анархізм · як ацэньвае Леніна, якога адзіны чытаў у зняволенні · у чым сутнасць анархізму

1:19:05

Калеснікава справакавала новы скандал: усе ў шоку, сацсеткі кіпяць | Лойка і Роўда — ТОК

55K views · 5mo ago · 1:19:05

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і рэакцыю Лукашэнкі, а таксама стратэгію Марыі Калеснікавай. Гаворым пра тое, ці здымуць санкцыі на калій і чаму Лукашэнка сам зрывае «вялікую здзелку».

Topics: вырвана з кантэксту · Ціханоўская прабіла сцяну · адкуль на Беларусь рыхтуецца напад · чарговы фэйл спічрайтара Лукашэнкі · што не так з прыцягненнем інвестыцый у Беларусь · ці здымуць санкцыі з беларускага калію

1:20:51

Сумныя лічбы і дзіўныя паводзіны чыноўнікаў Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

55K views · 5mo ago · 1:20:51

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворым пра правал беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у Расіі і сенсацыйныя лічбы ў беларускай малочнай галіне. Абмяркоўваем, як у Беларусі адзначылі 9 Мая, куды і чаму з’язджаюць студэнты, а таксама колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік.

Topics: вырвана з кантэксту · правал дзяржсектара · сенсацыйныя лічбы малочкі · чым запомніцца сёлетняе 9 Мая · што азначае рашэнне МАК зняць санкцыі супраць спартоўцаў з Беларусі · куды з’язджаюць беларускія студэнты

1:21:06

Важны адказ Статкевічу і дзіўная стратэгія Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК

64K views · 6mo ago · 1:21:06

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ на курсы Школы эканомікі і бізнэсу BISEB У новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў краіны.

Topics: вырвана з кантэксту · дэталі вызвалення Пачобута · ці чакаць пацяплення ў адносінах Лукашэнкі з суседзямі · МАГЧЫМАСЦІ для адукацыі ў BISEB · чаму Лукашэнку выгадная дээскалацыя · што за актыў дастаўся Машэнскаму

Showing the 15 most recent episodes. Everything plays right here on Pod Atlas.

Have thoughts about ТОК | TALK? Share them with other listeners.

Discuss this podcast

More Society, Culture & Lifestyle podcasts

← Back to all podcasts